Узята адсюль Калі я заехаў у Гандурас, кіроўца грузавіка спытаў у мяне як там у вас у Беларусі жывецца? Я стаў расказваць, што ўвесь народ жыве прыкладна аднолькава. Не моцна багата, але галечы няма. У плане гвалту (раптам усвядоміў я якая розніца) таксама усё спакойна. Можна і ўначы шпацыраваць у горадзе - пра асабліва крыважэрныя забойства я
(
Read more... )
У Вільні ж каля касьцёла сьв. Казімера да мяне дакалупаўся пьяны гопнік, бо хацеў адабраць мае цыгарэты. У Менску я такога не магу сабе ўявіць нават у самых брутальных пралетарскіх раёнах. З-за пудэлка цыгарэт у нас пакуль у бойку не лезуць. На цэнтральным ганку Віленскага чыгуначнага вакзалу сьпяць бамжы, якіх узімку прыцярушвае сьнегам. У якой паўсотні метраў ад Вострай брамы некалькі гадоў стаяла абгарэлая хаціна, заросная маладымі бярозкамі, быццам у чарнобыльскай зоне якой. Квіток на тралейбус у Менску каштуе 18 цэнтаў, у Коўне - 1 даляр 10 цэнтаў. Камуналка ў Беларусі таксама ў некалькі разоў меншая за літоўскую, большасьць збудаваных кватэр дзяржава раздае фактычна бясплатна па крэдытах са стаўкай значна ніжэйшай за інфляцыю. Паліва ў нас таньнейшае ў два ці тры разы, не аўтамабіліст, таму дакладна не скажу.
Так што калі калі Літва і трапіць у нейкія 20-кі, то значна пазьней за Беларусь, і не нам браць прыклад з гэтага гадзюшніка.
Reply
(The comment has been removed)
З асабістых успамінаў магу прыгадаць як у 90-я ў мой родны калгас, далёка не перадавы, а самы звычайны, штогод езьдзілі малдаване і украінцы каб зь цяпкамі палоць буракі. Мясцовыя на такую працу не ішлі, бо цяжка і мала плацілі як для Беларусі, а для іх было і тое хлеб.
Reply
Leave a comment