янка купала

Aug 30, 2024 18:04

Хто ты гэткі?

Хто ты гэткі?

- Свой, тутэйшы.

Чаго хочаш?

- Долі лепшай.

Якой долі?

- Хлеба, солі.

А што болей?

- Зямлі, волі.

Дзе радзіўся?

- Ў сваёй вёсцы.

Дзе хрысціўся?

- Пры дарожцы.

Чым асвенчан?

- Кроўю, потам.

Чым быць хочаш?

- Не быць скотам...

1908
Previous post
Up