Mar 08, 2011 23:53
ДЗЕЯЧЫЯ АСОБЫ
Нефар
«Тёлка» (дзяўчына Нефара; памылкай Нефара была назваць яе менавіта такой мянушкай, але яна моцна ўкаранілася ў нашай гісторыі)
Вясёлка (былая дзяўчына Нефара; малодшая за Галоўных Герояў на 2,5 гады; «хіпі»)
ДЗЕЯ 7
(Вечар, невядомая вуліца, пусты прыпынак, Нефар ва ўсым чорным: старыя на выгляд АМАПаўскія боты, чорнае паліто, фірмовая Нефарава «немка»; халодна)
Нефар (пераступаючы з нагі на нагу; паліць цыгарэту): Неяк няёмка мне і халодна... Халера ясная, дзе той аўтобус?.. (глядзіць на нябёсы, ахутаня аблокамі) Змрочна сёння, няўтульна... Вось чаму менавіта сёння я павінен быў сустрэць Вясёлку, чаму менавіта пад вечар? І цікава, куды б яна магла ехаць у такі позні час?.. Толькі настрой сапсавала... (робіць моцную зацяжку) Фффф, халера ясная, не веру я ў знакі лёсу, не веру, хоць ты трэсьні! (удалечыні чуецца трэск аўтобуса) Цьфу, трэба быць абачлівей са словамі (усьміхаецца).
(Праз паўгадзіны, кватэра «Тёлкі»)
«Тёлка»: У тебя подавленный вид... Что-то случилось?
Нефар: Я сваю былую дзяўчыну сустрэў... Дзякуй Богу, яна мяне не пазнала і прайшла міма. Не будзем аб... (“Тёлка” у слязах збягае за кулісы) Чак... ай, ну што за народ такі, гэтыя дзяўчаты?.. (Ідзе на кухню, бярэ з лядоўні бутэлечку піва) Уффф, халодненькае, якраз як я люблю... Вось што мяне заўжды здзіўляе ў дзяўчынах - іх эмацыйнасць, спроба не асэнсаваць розумам, а прапусціць праз пачуцці. Значна прасцей сесці і паразмаўляць сам-насам, не збягаючы ад праблемы і не псуючы сабе нерваў... Але не, лічаныя толькі адразу спрабуюць утаймаваць свае пачуцці і паспрабаваць паразмаўляць... З хлапцамі бывае значна прасцей, хаця і з імі сварышся не меней... Напэўна трэба ўсё-ткі патэлефанаваць Інтэлігенту і Інтэлектуалу... “У слепаце агнёў начнога гораду, пакідаю водгук ірваных струн, і сыходжу як дым, як сум без прычыны...”
Свята,
dancing on the ledge,
Вясна,
Жыццё - тэатр,
eternal spring in a single prison sell,
Моладзь