(no subject)

May 22, 2010 00:09

АКТ 9

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ:
Скінхэд
Нефар
Інтэлігет
Дэпрэсіўны "Інтэлектуал"
Гаспадыня Меднай Гары (ГМГ)
Сябры Нефара:
Зміт ПП (даўні знаёмы Нефара, які не раз выратоўваў Нефараву галаву з непрыемнасцяў)
Вальдэмар (нягледзячы на грознае імя, даволі хліпкі хлопец, але зашмат высакамерны)  
Серхіо Віш (мянушка "Вішанька", Нефар лічыць яго адным з блізкіх сяброў; маралізатар)
Нюш (дзяўчына Зміта)
ЭкстрымБой ("экстрымальны энэрджайзер" - так характарызуе яго Нефар)
Анаркі (па натуры блізкі да Нефара, таму хутка знаходзіць з ім агульную мову)
Сябры Скінхэда:
Кір'я (хлопец з правай двіжы, заўзятар адной мясцовай каманды)

ДЗЕЯ 21
Ранак.
Нефар (капаючыся ў шафе з адзеннем, выцягвае малінавую кашулю, з важнасцю сваёй асобы): О! Глядзіце, спадар Інтэлігент, як лічыце, ці мае сэнс апранаць гэта? (перадае ў рукі Інтэлігенту кашулю)
Інтэлігент (з усмешкай): Ведаеце, вельмішаноўны, на мой погляд гэта будзе выклікаць увагу сярод людзей. Але я б апрануў.
"Інтэлектуал": Апранаем!?
Інтэлігент: Безумоўна! Выбар, на жаль, не вялікі: чорная ж вопратка на дадзены момант знаходзіцца ў пральні.
ГМГ: О, хлопцы, збіраецеся на заняткі? Мммм, шыкоўна выглядаеце, вам гэтыя кашулі пасуюць. Лічыце, дзяўчаты будуць вашыя (смяецца)
Нефар, Інтэлігент, "Інтэлектуал" (разам): Дзякуй за адзнаку! Мы пабеглі!

Універ.

Інтэлігент (іранічна): Слухайце, мы ж апранутыя амаль як бандыты ў "ліхія 90-я", толькі залатых ланцугоў на шыі не хапае.
Нефар: О, о, глядзіце, а дзяўчаты ўжо нас заўважаюць. Клёва! "яшчэ адзін дзень, яшчэ адна ноч, яшчэ дзяўчаты, тыя што хочуць..." (спявае песеньку Ч.А.)

Пара №1.
Выкладчыца Культуры: Так, сегодня у нас предпоследнее занятие, и я объявлю вам, кто именно мне должен сдать зачёт, а кто получил зачёт автоматом. Сначала назову должников... (называе большую частку прозвішчаў. акрамя Герояў)
Нефар, Інтэлігент, "Інтэлектуал" (разам): Прабачце, калі ласка, а нам залік аўтаматам?
Выкладчыца Культуры: Да, вам зачёт автоматом.
Нефар, Інтэлігент, "Інтэлектуал" (разам): Йессс! Выдатна! 
Выкладчыца Культуры: Зачётки принесёте через неделю, на последнюю пару. Там я проставлю вам зачёты.

(пасля пары 1.) Нефар: А гэта не блага было б адзначыць...
Інтэлігент (пакасіўшыся на Нефара, з непрыязнасцю): Вам, спадар Нефар, мла было аўторка?
Нефар (з сорамам): Але ж...
Інтэлігент: Ніякіх але. Вось здадзім апошні іспыт, тады і паадзначаем. А зараз - вучыць, спадарства. вучыць!

Пасля пары №2.
Нефар: Вось і скончыўся гэты зацяжны дзень. Самае тое было б пайсці пагуляць, як лічыце?
Інтэлігент: Хадзем. Далучымся да знаёмых, можа і на роліках пакатаемся...
"Інтэлектуал": Эх, а надвор'е ж, надворе якое! Ух! Так і цягне гуляць... (сумна) але няма з кім...
Нефар: Што праўда, то праўда, не шанцуе нам з дзяўчатамі...
Інтэлігент (здзекліва, убок): Хто б казаў.

Вечар.
Анаркі (з нецярплівасцю): Нефар, ты дзе падзеўся? Мы ўжо цябе даўно чакаем! Давай хутчэй цягніся сюды!
Зміт: Вынясі яшчэ запасную пару ролікавых канькоў.
Нефар (з кватэры): Добра! Пару хвілін. (завязвае шнуркі на роліках)
Скінхэд (выходзячы з ліфту): Хайль Анаркі, Хайль Зміт.
Анаркі, Зміт (разам, абыякава): Хой.

На рэчцы. (едуць шасцёра: Анаркі, Зміт, Нефар, Інтэлігент, "Інтэлектуал", Скінхэд ззаду ад іх) 
Нефар: Сябры, паглядзіце на сонца. Як шыкоўна сёння!
Анаркі: Сапраўды! Лепшае надвор'е для ролікаў!
Зміт (адстаючы): Хлопцы, пачакайце мяне!!! Куды вы так спяшаецеся!? Палюбуйцеся лепш на прыроду! Давайце на мосце спынімя. (усе спыняюцца) Хораша... Гляньце на цячэнне ракі, якое яно спакойнае...
Інтэлектуал: Ведаеце, сябры, гэта файна назіраць за ракой, але нас чакаюць ужо. Давайце паспяшаемся?
Анаркі: Паехалі.

Ля "плаціны". (з'яўляюцца Серхіо, Нюш, "Бой", Дэпрэс. 1-ыя абодва ходзяць па броду, закасаўшы штаны)
Анаркі: Зміт, глядзі, Нуш ходзіць па вадзе.
Зміт: Дура, што зробіш. (падыходзяць Серхіо, Нюш, "Бой", Дэпрэс) Прывітанне, Серхіо. (ціха, трохі нахіляецца да Нюшы) Нюш, ты дура.
Нюш: Што?! Чаму?
Серхіо: Хай. Хадзем з намі пагуляем па вадзе!
Анаркі, Зміт, Нефар, Інтэлігент, "Інтэлектуал", Скінхэд, "Бой", Дэпрэс (хорам): Не. 
Дэпрэс: Мы лепш тут застанемся. 
(Нюш сыходзіць, застаючыся без адказ на свае пытанні разам з Сяргеем)
Нефар (у бок "Інтэлектуала", Скінхэда і Інтэлігента): Хлопцы, хадзем пакатаемся. Анаркі, Зміт, паедзеце з намі?
Зміт: Не, я стаміўся.
Анаркі: Не, мы тут будзем. (Нефар, "Інтэлектуал", Скінхэд і Інтэлігент сыходзяць)

Альтанка. (сядзяць Кір'я і яго сябры: 2 хлопцы і 1 дзяўчына, імёны якіх ніхто з Герояў не памятае)
Кір'я: О! Скінхэд, Інтэлігент, Інтэлектуал,каго я бачу!!!
Скінхэд: Здароў! Як жыццё тваё?  
Кір'я: Да нармальна. Я бачу, у вас тут шмат хачоў з'явілася...
Нефар: Што ёсць, то ёсць...
(кампанія вядзе гутарку на розныя тэмы, з большага на жыццёва-бытавыя тэмы)
Кір'я: Слухайце, дайце мне ролікі паганяць?
Нефар: Трымай. (Кір'я са Скінхэдам, Нефарам сыходзяць катацца)
Сябры Кір'і: Всё, мы пойдём. Удачи! (сыходзяць)
сяброўка: Кір'я как корова на льду на коньках.
"Інтэлектуал": Але. Гэта не дзіўная справа, навучыцца, будзе хутка катацца. 
сяброўка (спрабуючы зрабіць уражанне на Інтэлігента): У меня было примерна такая же ситуация, когда я стала на коньки этой зимой. До этого я 5 лет не каталась. 
Інтэлігент: Вядомая справа. Калі доўга не практыкавацца, то навык паступова губляецца.
сяброўка: Вот-вот.
Кір'я (здалёк, сутрэшы міма прабягаючага кітайца): Зіг Хайль! (ускідвае руку. Тое самае робіць Скінхэд. Нефар з агідаю адварочваецца ўбок)
(Скінхэд, Нефар і Кір'я вяртаюцца) Нефар: Ну, мы, напэна пакацілі дадому, хлопцы?
Інтэлігент: Маеце рацыю. Паедзем. Дапабачэння! (Нефар, Скінхэд, Інтэлігент і "Інтэлектуал"сыходзяць)

Телевизор, Кино, Жыццё - тэатр

Previous post Next post
Up