14 лютага "Кахаем па-беларуску"!!!

Feb 08, 2009 16:47

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
14 лютага а 13-00 гадзіне
запрашае на свята
"Кахаем па-беларуску"


ПРАГРАМА:
- абрад “Свечка кахання” ў царкве з в. Логнавічы
- конкурс “Зробім ляльку” і расповяд пра традыцыйнае стаўленне да кахання ў беларускай сям’і - у гасцях у Параскевы-Пятніцы
-народныя іспыты Дамавухі для юнакоў і дзяўчат, мужчын і жанчын у сядзібе з в. Агароднікі
- варажба на каханне, жаніцьбу ў Зялярак у хаце з в.Садавічы
- гульнёва-танцавальная праграма, гушканне на арэлях
- катанне на гужавым транспарце (кошт катання: маршрут №1 - 2500 руб.; маршрут №2 - 5010 руб.)
Падчас свята можна набыць сувеніры, наведаць “Карчму”
Кульмінацыя свята - абрад “Злом навалы і напасці, каб панавала ў сям’і шчасце”, частаванне на Вербнай гары гарбатай з зёлак, сабраных у музеі на Купалле

Уваходны білет у музей на 1 чалавека:
6300 руб. - дарослыя, 3150 руб.- вучні, студэнты
Музей працуе: 10.00-16.00 каса: 10.00-15.00
Выхадны: панядзелак, аўторак е-mail:info@etna.of.by
офіс у Мінску: +375 (17) 209-41-63,
факс: +375 (17) 209-40-32
тэрыторыя музея: +375 (17) 507-69-37

Праезд прыгараднымі аўтобусамі: № 203 Музей народнай архітэктуры і побыту: 9.15, 12.00; № 262, 363, 277, 325, 357 ад а/с "Паўднёва-Заходняя" у напрамках Музей, Азярцо, Гарадзішча, Дубянцы, Заходнія могілкі (да прыпынку "Музей"). Расклад руху: 6:15, 8:03, 8:20, 9:40, 10:00, 10:28, 11:35; 12:20, 13:10, 14:15, 14:55, 16:05, 16:45, 18:20, 20:10.

На личном авто: примерно 5 км от авторынка в Малиновке, за деревней Озерцо

Сайт: http://etna.by/

Чудилкина-инфо, влюбленность

Previous post Next post
Up