Клён

Sep 03, 2008 01:04

Карані дрэва ўпершыню пасля зімовага нябыту спачатку насцярожана, а потым усеё больш прагна пацягнулі з адталай зямлі яе сокі, і тыя пабеглі вышэй і вышэй, да галін і галінак, да сучка, што з восені ўчэпіста трымаў бурштынавы лісток, які можна будзе скінуць только тады, калі пупышкі радасна і ўрачыста пырснуць новай зелянінай. Салодкая дрыгвотка прабегла па ўсім яго агромністым целе, і клён прачнуўся. Ён страпянуўся і ўбачыў са сваёй высачыні тое, што сніў усю доўгую завейную зіму: жоўта-блакітную, як ясны восеньскі дзень, хату, сядзібу, усю невялікую, багатую на сады вёску, поплаў з белымі плямамі гусей і няроўны лілавата-зялёны шнур лесу. Захмялелы малады вецер, напоены таемнымі напаўзабытымі ляснымі пахамі, лашчыў ягоныя галіны. У небе цурчэў тоненькі струменьчык жаўруковае песні.

без чалавечнасці не будзе вечнасці

Previous post Next post
Up