Спасаўка-ласаўка
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх на свята "Спасаўка-ласаўка", якое адбудзецца 17 жніўня 2008 г.у 14.30. Мядовы спас- першае спасаўскае свята беларусаў. У дзень 17 жніўня ў музеі можна будзе пачуць цікавую і карысную інфармацыю пра гісторыю Спасаў, некаторыя сакрэты вырошчвання садовых культур, а таксама паспрабаваць і набыць сімвал свята - залаты, духмяны мёд.
Падчас свята Вас чакаюць:
-Святочны кірмаш
-Ігрышчы, атракцыёны
-Спаборніцтвы
-Продаж мёду, сувеніраў, гародніны і садавіны.
На працягу ўсяго свята працуе старадаўняя карчма, прапануюцца конныя прагулкі на брычцы. Экскурсійнае абслугоўванне па пяпярэдніх заяўках.
Праезд прыгараднымі аўтобусамі № 262, 363, 277, 325, 357 ад а/с "Паўднёва-Заходняя" у напрамках Музей, Азярцо, Гарадзішча, Дубянцы, Заходнія могілкі (да прыпынку "Музей"). Расклад руху: 9:40, 10:00, 10:22, 11:40; 12:00, 13:15, 14:15, 15:50 14:55, 16:05, 18:40.
Уваходны білет -6.300 руб. Студэнтам - каля 3 000
Тэл. для даведак: 209-41-63; 507-69-37.
http://etna.by