Новая сцімпанк-імпрэза ў Мінску запланавана на 16 чэрвеня (16 іюня) і будзе складацца з двух частак: "Сцімпанк-трамвай" і клубная вечарынка.
Незвычайны сцімпанк-трамвай выправіцца ў падарожжа ў альтэрнатыўную гісторыю Мінска. Падчас вандроўкі адбудзецца сцімпанк-дэфіле і міні майстар-клас, у трамваі будуць граць музыканты, а таксама вас чакаюць незабыўныя прыгоды і расповеды ўнікальнага экскурсавода.
Па прыбыцці трамвая на "канцавую" вечарынка перамесціцца ва ўтульную кавярню-клуб, дзе можна будзе патанчыць, паслухаць музыку і добра прабавіць час.
У праекце ўдзельнічае гурт "Верасень", чакаецца блюзавы сэт ад Дзяніса Балахонава і Віталя Валошына. Будзе і традыцыйны музычны джэм.
Уступны ўнёсак на ўдзел у імпрэзе 60 тыс. (першыя 40 удзельнікаў, затым кошт узрасце да 90 тыс.). Колькасць месцаў абмежаваная.
Трамвай адправіцца 16 чэрвеня ў 18.00 з трамвайнага кальца на вул. Кастрычніцкай (непадалёк ад метро Першамайская).
За гадзіну да адпраўлення трамвая распачнецца фотасесія на вул. Кастрычніцкай.
Старт клубнай вечарынкі 20.00 (заканчэнне да 23.00). Месца правядзення: рэстаран “Старое Русло”, вул. Ульянаўская, 7
Інфалінія і папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў: (029) 666 64 72, (029) 640 09 38, (033) 360 60 29.