Nov 20, 2011 12:29
моей маме 85 лет и последние лет десять она пишет стихи)
Мова мая родная
Кажуць непрыгожая
Мова беларуская,
А па мне дык гожая
І не горш, чым руская.
І мне крыўдна робіцца,
Калі ёю грэбуюць.
Тыя, што саромяцца
Дрэнна яе ведаюць.
А яна-ж ласкавая,
Добрая ды шчырая.
Як дзіцятка малае,
Як дзяўчынка мілая.
Яна мілагучная,
Крышку сарамлівая.
Словы яе гучныя,
Як-бы жартаўлівыя.
Раманочкі белыя,
Лісцікі зялёныя,
Ды сунічкі спелыя,
Ягадкі чырвоныя.
Жвавыя вавёрачкі
Скачуць па ялінкам,
А як ззяюць зорачкі,
Як цвіце вяргінька.
А песні-ж якія,
Як у нас спяваюць,
Яны трапяткія,
Сэрца закранаюць.
Словы беларускія,
Добрыя зярняткі,
Яны з мовай рускаю,
Як тыя блізняткі.
20 кастрычніка 2004 года.
мама,
дома,
стихи