Vinsent і яго каманда зладзілі тое, чаго ў Беларусі дагэтуль не было

Apr 30, 2011 22:52

29 красавіка можа стаць адметнай датай у музычнай гісторыі Беларусі. Vinsent і яго каманда зрабілі тое, што дагэтуль у нашай краіне не было(!). Канцэрт у Рэактары пачаўся з музыкі ад DJ, якая плаўна перарасла ў жывую музыку з гітарамі і бубнамі. Тады на сцэну і выйшаў Vinsent. І пачаўся канцэрт адразу з хіта (“Працягваю жыць”). Гэта нават нельга было назваць разагрэвам. Адразу доза энэргіі ) На канцэрце была усё: чысты рэп, жаночы сьпеў, новыя песьні, цяжкая музыка, джаз - і гэта ўсё за дзве гадзіны ) Былі і гучныя “Жыве Беларусь” і нацыянальны сьцяг )



Гурт, а цяпер, гэта гурт ) прэзентаваў  новыя трэкі: каверы "Полымя-полымя гарыць..." і "Радыё Свабода”, + “Вусны”, “Матывы” , “Плошча”, і яшчэ адну песьню, якую Vinsent выканаў з дзяўчынай.



Была таксама і паўза падчас канцэрту, калі музыкі пайшлі  адпачнуць, а на сцэне праводзіліся конкурсы. Таксама падчас перапынку свой рэп паказаў публіцы малады выканаўца Базыль Мялешка )


Вядучы конкурсаў прамовіў, што першы раз бачыць на рэп-канцэртах металістаў ) А потым з намі і сам удзельнічаў у слэме ), які металісты ладзілі пад некаторыя песьні збоку залі )



Фотаздымкі budzma.org

Музыка

Previous post Next post
Up