Госць ў праекце "АСОБЫ", мобер Аня )

Apr 06, 2011 21:10

Сёння ў маіх гасцях цікавая асоба ) Мобер са стажам - Аня ) nubooboo Пра флеш-мобы, блогі, і ці можна жыць без дэвізу - пра гэта ўсё я размаўляў з гэтай клёвая дзяўчынай




Чаму цябе цікавяць флэш-мобы?
Мая сяброўка знайшла ў нэце нейкую інфу пра мобы ў Мінску. Знайшла іх сайт, выведала калі будзе наступная акцыя і пайшла :) Праз месяц я папрасілася з ёй - велмі цікава яна расказвала пра мобы. Так у канцы 2008 года я стала моберам :)

Памятаеш першы флэш-моб, у якім ты паўдзельнічала? Якія ўражанні?
Гэта была акцыя "дзяцінства", на якую я спазнілася :)) У самой акцыі паўдзельнічаць не атрымалася. Але ж на АП (after рart) я ужо уздельнічала ва ўсю. Мы прыкідваліся экстасэнсамі, якія глядзелі друг другу ў вочы і гавылі нешта падобнае на "ні-ні-ні", поўзалі "гуськом" па вуліцы, хадзілі змейкай, громка плакалі, калі адзін з нашых мобераў садзіўся на тралейбус, а на наступным прыпынку ўсе радасна яго сустракалі :) Неяк так было.

А што за АП (after рart) яны заўжды праходзяць?
Калі ёсць час і жаданее - праходзяць. На АП усе проста збіраюцца, а там можна вырашыць правесці яшчэ нейкія акцыі, а можна проста застацца з народам, гуляць, пайсці ў кінатэатр ці нейкае кафэ, як яно бывае :)

А ці былі кур’ёзныя сітуацыі пры флэш-мобах?
Бывала такое, што нашых моберау ўвазілі ў апорны пункт. Аднойчы забралі дзяўчыну і хлопца, якія ўвогулле першы раз прыйшлі на флэш-моб. А аднойчы забралі двух "вопытных" хлопцаў, і вярнуліся яны ўжо з павесткамі. Калі быў "суд" суддзя паржаў с пратакола (а там было напісана, што "знаходзіўся у людным месцы ў шапке-вушанцы і з мясарубкай у руках, чым вызваў недавольства некаторых грамадзян") і адпусціў хлопцаў.





Можаш скласці ТОП 5 - мега мобаў з тваім ўдзелам?
1. святочны метрапалітэн (упрыгожваем вагоны метро)
2. турысты (прыкідвацца дурнымі інастранцамі, якія знаходзяцца на экскурсіі)
3. манстрацыя (выйсці на вуліцу з плакатамі зусім тупога складу)
4. спаць у метро з падушкамі.
5. ну і танцавальная зараза - калі адзін пачынае танцаваць, чапляе другога - той таксама пачынае калбасіцца, потм трэці і г.д.

Ты яшчэ вядзеш блог. Пра што там пішаш?
Думкі свае розныя пішу, падзеі розныя. Пра каханне пішу :)

Ранак, Дзень, Вечар, Ноч
Ноч! Ноч! Ноч!

Чаму менавіта ноч?
Ноччу мне лягчэй думаецца, лягчэй працуецца. Ноччу прыемна глядзець кіно, гуляць, нават гатаваць ежу! Вельмі люблю глядзець на зоркі. Таму ноч і толькі ноч. А яшчэ ноччу пішуцца вершы. У мяне пра ноч нават ёсць пост у блоге :))

Каб быць шчасьлівым трэба...
Ведаць, што табэ трэба для гэтага шчасця і цвёрда ісці да сваёй мэты!

Дэвіз твайго жыцьця - ...
У мяне няма дэвізу. Проста жыву :)

Чаму?
Я лічу, што кожны павінен сам для сябе вырашыць, патрэбен яму дэвіз ці не)

Беларусь - гэта …
Мая краіна, мая родная, любімая краіна!


Асобы, ЖЖ

Previous post Next post
Up