"АСОБЫ" 2011 - Формула шчасьця ад Насты

Jan 16, 2011 01:27

У новым сэзоне праекта майго ЖЖ "Асобы" http://111290.livejournal.com/tag/%D0%90%D1%81%D0%BE%D0%B1%D1%8B  у маіх гасьцях будуць мае сябры, зныёмыя і калегі.
Я ўпэўнены на ўсе 100% што вам спадабаецца.

А ужо сёння вашай увазе першы госьць новага сэзону: Дзяўчына, якая з'яўляецца кандыдатам на тое, каб трапіць у кнігу Рэкорадаў Гінэса за хуткасьць па змене фотак у сацыяльных сетках. І калі ніхто гэта не заўважыць я сам, асабіста, адашлю заяўку на http://www.guinnessworldrecords.com :-) А насамрэч, Наста змяняе фоткі так хутка, бо хоча паказаць сваім сябрам сябе ў чарговай фотасэсіі. І гэта крута. Наста шчыры чалавек, які цалкам адданы сваім каштоўнасьцям. Часам яна занадта сур'ёзная, а часам максімум вар'яцкая. Пры гэтым Наста ведае, якой павінна быць дзяўчына, і як яна павінна сябе паводзіць.
А цяпер прапаную больш даведацца пра гэтага цудоўнага чалавека і майго сябра:

Пра настрой, Радзіму і формулу шчасьця я паразмаўляў асабіста з Настай:



1. Каб быць шчасьлівым трэба....
трэба быць патрэбнай. трэба кахаць. і трэба жыць у гармоніі з самой сабой. гэта мая формула шчасьця.

2. Чаго ты найбольш баішся?
самае страшнае для мяне - смерць маіх блізкіх людзей. мне здаецца, гэта адзінае, чаго я змагу ня вытрымаць. астатняе нішто. астатняга можна не баяцца.

3. Ранак, Дзень, Вечар, Ноч
вельмі люблю ночы. ноччу ўсё значна прасцей. і ўсё становіцца на свае месцы. ноч паказвае ўсё такім, як ёсць, сапраўдным. зімовыя, восеньскія ночы. а летам люблю раніцу. яна ў мяне асацыюецца са станам, калі нешта новае і чыстае нараджаецца. і вельмі прымна так пачуваць сябе з раніцы - нібыта ты нешта новае, чыстае, нанова народжанае.

4. Дэвіз твайго жыцьця
Merci d’avoir enchanté ma vie. (Будзьце ласкавыя, зачаруйце маё жыццё). гэты французскі афарызм сустрэўся мне выпадкова. але было такое адчуванне, што яго запісалі з маіх думак. на сваё 20-годдзе я збіраюся зрабіць тату з гэтымі словамі. каб жыць ярка, гарманічна мне патрэбна натхненне. жывое, у якога тахкае гарачае і прыгожае сэрца. я вельмі шчаслівы чалавек, таму што не бывае ў маім жыцці так, каб побач не было каго-небудзь, хто змог бы мне дапамагчы, натхніць, вярнуць да жыцця. я вельмі ўдзячная ўсім гэтым людзям.

5. У якую эпоху ты бы хацела жыць?
часам мне падаецца, што з мяне выйшла б цудоўная хіппі. ці было б цудоўна жыць у час Срэбнага стагоддзя. мне здаецца, што менавіта ў гэтыя часы я б пачувалася камфортна і змагла б быць шчасьлівай.

6. Калі няма настрою трэба....
ведаць, што цябе заўсёды падтрымаюць. гэта вельмі важна. падтрымка+добры фільм+любімая музыка+спорт = добры настрой вяртаецца.

7. Беларусь - гэта ....
Беларусь - гэта Радзіма. мне не хацелася б казаць шмат гучных словаў. я нарадзілася тут. тут мае блізкія людзі. і тут будзе мая будучыня.

8. Любімы занятак?
іх дастаткова шмат. я фатаграфую. я шмат чытаю. гляджу кіно. баўлю час з сябрамі. люблю займацца сабой, самаўдасканальвацца. вельмі б хацелася шмат падарожнічаць, шмат пабачыць. для мяне самае цікавае і патрэбнае гэта тое, без чаго ня бачу сэнсу свайго жыцця - пастаянна адкрываць для сябе нешта новае.

9. Якая каштоўнасьць ёсьць у беларусаў
галоўная каштоўнасць - гэта людзі.



Асобы

Previous post Next post
Up