Заўтра мне 20, але пост прысьвечаю вам, мае сябры!

Dec 10, 2010 21:21

Сябры, заўтра мне спаўняецца 20 год. У гэты дзень я хачу праз ЖЖ падзякаваць маім сябрам.
Але спачатку пару словаў пра іншае.
Канец 2006 - я увесь год чытаў ЖЖ і нарэшце вырашыў стварыць свой уласны. Атрымаўся лічбавы - 111290. Спачатку многія мяне з-за гэтага не ўспрымалі, Бо ЖЖ з лічбамі неяк па-ботаўскі. Але- ЖЖ - гэта маё жыццё.
З 2007 года я актыўна вяду свой блог. А цяпер ужо з гонарам магу сябе называць “олд-скульнікам ЖЖ”. За гэты час многае зьмянілася, зьмяніўся і я. Але ўсё па-парадку.
16 верасьня 2007 - у інтэрнэце праходзіць прэзентацыя кнігі-вершаў маладых паэтаў “Неабыякавым”, складаннем якой займаўся я. http://www.buntby.com/by/actions/2007/sep/18/neabyjakavym/
http://urban.by/2007/09/19/kniga-versha%D1%9E-neabyiyakavyim/
http://charter97.org/bel/news/2007/09/19/kniga
Першы блін комам, у мяне так і атрымалася, памылак хапала, але я ганаруся гэтай кнігай, а сёння часам сябры ўспамінаюць “Неабыякавым”. Хутка будзе зроблена “Неабыякавым - 2”, бо прыйшоў час. Пачатак пакладзены.
2008 - выйшла мая кніга вершаў - “Сэрца ў клетку”
2008 - Moladz.org і Buntby.com + мноства сродкаў інфармацыі праэзентавалі мой вялікі праект “Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на родную мову”. Там таксама я сустракаўся з памылкамі, праблемамі, якія я адразу спрабаваў выпраўляць. Кніга, насамрэч, карысталася папулярнасьцю, хоць я зрабіў з ёй не ўсё, што планаваў, але ўсё наперадзе. Сюрпрайз чакае мяне і вас, маіх сяброў, у пачатку 2011 ) http://nn.by/index.php?c=ar&i=21848&c2=araddcompa
З 2008 я з’яўляюся каардынатарам кампаніі moladz.org. Мы праводзім клёвыя конкурсы, класныя акцыі + мы моладзь будучыні )
Дзякую, што вы прачыталі палову тэкста. А цяпер я, карыстаючыся момантам, хачу падзякаваць вам, мае сябры.
Падзякую выказваю маім надзейным фрэндам - zmagarka , nicolaev
Выказваю падзякую Алесю Краўчэню - за дапамогу, за падказкі, за сяброўства, за тое, што я паступіў у ВНУ ў тваім горадзе. Нажаль сёння ён не вядзе ЖЖ, але ён абавязковада нас вернецца. Мы яго чакаем.
Падзяка Томе (аврілка) -09121989 , першаму майму сябру, якога я знайшоў у нэце.
Падзяку атрымоўвае і Ганна Крук frezi_hrant - за дапамогу, крытыку, за малюнкі да кнігі “Неабыякавым”, “Сэрца ў клетку”, яе малюнкі будуць і ў “Неабыякавым - 2”
Дзякую Волі з Бабруйску - за парады, дапамогу, за шчырасьць.
Дзякую табе, Ася Паплаўская - asia_paplausk- за тое, што ты цудоўны, мудры чалавек і прыемны сябра.
Хачу падзякаваць і маім новым сябрам -samanesvoja , nubooboo , shmatenok
Таксама хачу падзякаваць, сябру з кантакта Ганне Тыльчук
Фрэнды, вы мяне стваралі, вы мне дапамагалі, вы мяне натхнялі, вы тыя, хто мне патрэбны, Я ВАС УСІХ ЛЮБЛЮ! Спадзяюся вы заўжды будзеце са мной.
Дзякую за ўвагу


Я

Previous post Next post
Up