Сёння спаўняецца 100 год са дня нараджэння Ларысы Геніюш

Aug 09, 2010 09:52

с
Вытрымкі з яе вершаў

Яшчэ ня час...
Яшчэ ня час і я яшчэ не ценем
ізноў жыцьцёвы разбіваю стан,
яшчэ ня час, яшчэ паведамленьня
аб маёй сьмерці вецер не паслаў.

Там...
Там гдзс сонца сьвеціць на даліны,
гдзе гуляе вецер па лясох,
там на буры, гдзе на небесінім
тчэ вясёлка цудны паясок.
Там гартаць хацела б бесканечна
усё з душы, што Бог калісьці даў,
усё пад гоман ветлівы, сэрдэчны
на сялібах жменямі раздаць.
Хараство пазнанае расьсеяць,
гдзе сівы атручаны палын,
і разьліцца хвалямі надзеі
ля цьвярдое нёманскай скалы.

Кір
Любоў і праўду я бяру за шчыт,
і з імі йду бясстрашна ў цяжкі час;
я не пяром, а гастрыём душы,
пішу крывей зчарнелаю да Вас.
Жалобны кір над маім прошлым лёг:
ня ўчую больш матулі цёплых слоў
- на вуснах ёй заціх апошні ўздох
як тысячам замучаных рабоў...

Равы братоў, цяжкія сёстраў дні,
страшенны боль апошніх бацькі год,
людзкія душы, сёла ў агні,
а на крыжы замучаны народ.
Хоць неба сяньня срогае маўчыць,
я ў адраджэньня веру ясны цуд:
любоў і праўду, свой магутны шчыт
уздымаю сьмела прад панамі пут.

Ня страшна мне іх мсьцівасьці і кар,
бо ў маім сэрцы вера, не сумлеў -
ў маёй душэ не попел, але жар,
ў маіх ачох ня сьлёзы, але гнеў..

Раю пачытаць:
Напярэдадні юбілею гісторык і археолаг Міхась Чарняўскі - адзін з тых, хто сябраваў з Ларысай Геніюш не па ўказцы спецслужбаў, а ад шчырага сэрца - распавёў "Салідарнасці", як Геніюш цкавалі ўлады, навошта яна хавала пад ложкам сякеру і чаму так і не прыняла савецкае грамадзянства. - http://news.tut.by/culture/193223.html

Вельмі цікава: http://news.tut.by/culture/188076.html Рукапiсы не гараць. Ларыса Геніюш


Беларусь, БНР, Сучбеллiт

Previous post Next post
Up