Адказ Някляева

Jul 13, 2010 23:46

Адказ на маё пытаньне лідэра кампаніі “Гавары праўду”.
Алесь Сьнег Спадар, Уладзімер. 1 - Як наогул прыйшла ідэя стварыць кампанію “Гавары праўду”. 2 - Як перамагаць?
Посьпехаў вам.
Някляеў: Я ўжо згадваў майго сябра Ота Наважылава… Некалі мы з ім (і яшчэ два чалавекі) прыдумалі “Пятніцу” - аддзел сатыры і гумару ў газэце “Знамя юности». Там былі (за савецкім часам) жарты такога кшталту: “Дзіўны зрок у сантэхніка Седзяка з г.п. Седзякі. Ён чытае газэту, седзячы на ёй”.
“Пятніца” была неверагодна папулярнай, праз што яе ўрэшце і прыкрылі.
Мы доўга шукалі ёй назву. Суткамі не спалі... Аднойчы нехта разважыў: “Мы друкавацца дамовіліся раз на тыдзень у пятніцу?.. Калі ў пятніцу, дык “Пятніца”. Што яшчэ?..”
Прыкладна так было і з назвай грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” У нейкі дзень нехта разважыў: “Мы што зьбіраемся рабіць? Гаварыць праўду?.. Калі праўду, дык праўду. Што яшчэ?..”
І перамагаць праўда будзе так, як перамагае праўда. Паўсюль і заўсёды.
Паводле “Радыё Свабода” - http://www.svaboda.org/archive/onlineconf/latest/597/610.html


Апытанка, БУНТ

Previous post Next post
Up