Пашпарт пакажыце

Jul 07, 2010 23:17

Атрымліваецца такая штука. Я іду ў інтэрнэт-клюб за інфармацыяй. Прыходзіцца паказваць пашпарт. Прычым у клюбе запісваюць усе інфармацыйныя сайты адкуль я чэрпаю навіны.
Праз 10 год я буду хадзіць у “БелСаюзДрук” за газэткай, а ў мяне будуць патрабаваць пашпарт.
-Добрай раніцы, можна газэтку?!
-Так, калі ласка, пакажыце пашпарт і што за газэтка?
Гэты акт улады прымаўся ў якасьці барацьбы з нэт-злачынствамі. Здаецца, што Беларусь - гэта краіна, у якой кожны дзень у інтэрнэце адбываюцца злачынствы. Ці яны баяцца што я буду сядзець на порнасайтах? Завідуюць )))
Так і булачкі крадуць з буфета.
- Добры дзень, можна булачку?!
- Канешне, давайце я вас запішу. Пашпарт, калі ласка. Вось вам з макам, вой, з павідлам. Смачна есьці.
-Можна талончык на тралейбус.
-Пашпарт, калі ласка, на якім паедзеце, куды? Дзе выходзіць будзеце?




А я заўзею за Германію )

Я, БУНТ

Previous post Next post
Up