May 03, 2010 11:42
Першы мой знаёмы, якога я вам прадстаўлю, з’яхаў на іншы кантынент. Хоць і надвор’е там крыху падобнае. На гэты ад’езд былі свае прычыны, але я не пра гэта. Ён адукаваны, сьмелы, цудоўны,крэатыўны чалавек. (Крэатыўны нават з вялікае літары).
З нядаўняга часу ён пачаў страчваць пазітыў, пачаў крытыкаваць амаль усё. Гэта пачалося перад ад’ездам, але я лічу, што перамена месца знаходжання не з’яўляецца прычынай яго стану. Нядаўна ён прыехаў на тыдзень у свой горад. Ва ўсім новым: у новых будынках, у адрамантаваных дарогах, у людзях гораду ён указваў толькі негатыў. Але часам так атрымоўвалася, што Ён ненавідзеў адзін бок вуліцы і адначасова любіў супрацьлеглы. Ён расчароўваўся ў некаторых людзях, у падзеях, бо бачыў прычыны толькі негатыву.
Патлумачыць гэты немагчыма. Але адначасова з тым, што ён адстойваў негатыў гэтага сьвету, ён шукаў сябе.
Алесь Сьнег