Рэцэнзія на альбом "ZM99" - WWW.ZM99.NET Kіно пад назвай “Жыццё”

Feb 12, 2010 13:19

Гурт zm99 для мяне знаходзіцца ў суседняй комнаце беларускамоўных гуртоў. Можа таму што стыль у іх не патрабуе быць разам з NRM, IQ48, Крама. Але адначасова ўзровень zm99 даволі высокі.
Такога ў нас яшчэ не было. У альбоме часта ўспамінаюцца Тузін гітоў,Рок-каранацыя, Вольскі, Кулінковіч. Для запісу песьні "Вечар`ОК" былі запрошаны Памідораў і IQ48.

Пачнем. Заўважаем дзьвіжуху ў стылістыцы гурта. Па-першае, не ўжо не чуем скрыму, крыкаў Зоі, як у папярэдніх альбомах. Не хапае.

1) Кіно. Можна сьмела рабіць саўндтрэкам да беларуская камедыі.
Музыка памаладзела :-) Зоя ў гэтым альбоме паказвае сваё юнацтва.
"Сачыню гіт самы лепшы, на “Тузін” каб меня ўзялі,
З Кулінковічам і Вольскім маю песню пампавалі."

2) Неба. Тэма вайны назіраецца ў кожным альбоме. І наступная як працяг папярдняй. Гэта цудоўна.

3) Бывай2ДзецямВосень. З гэтае песьні я зразумеў, чаму і як гурт зьмяніўся ў стылістыцы.
"Жорсткай не будзь на далей"
Дзякую за словы "Каб параўнаць, азірайся часцей"

4) Горад. Асабіста я люблю песьні пра горад. Пра гарадзскую прастору. ZM99 кранула. "мой горад - прывідаў"

5) Вечар`ок. Ну гэта гіт альбому. Юнацтва, бел шоў-біз. Усё як мае быць. Песьня пра захапленьне нашымі рок-выканаўцамі-Сашамі. Саша Ракавец, Саша Памідораў. І пра тое, як патлумачыць бацькам, што такое рок. Стала для мяне дэма заразнай ))

"А са сцэны мяне кліча голас
Цёплы, хрыплы, ажно дубам волас.
Бачыш, Тата, што можа “рок” так
Акрыляць, як Моцарт ды Бах.
І таму я кажу, што рок - гэта культура!..."

6) Фота. Сумная песьня, якой не хапала ў гэтым альбоме. Але ёсьць.
"Мне б толькі ў вочы сонца не сляпіла,
Каб толькі ўбачыць, што яшчэ я не зрабіла.
Колькі цягнецца шлях,
Сляпы шлях"

Альбом я чакаў іншы, зусім іншы, але тое што атрымалася мне спадабалася.

Дзякую за ўвагу.
Алесь Сьнег

Рэцэнзія

Previous post Next post
Up