Гульна, 2 (працяг)

Jan 10, 2010 21:59

Сёння увечары я прапанаваў вам гульню - выбраць з 7 фактаў адну няпраўду пра мяне.
Дык вось.
5 фактаў пра мяне й 1 прыдумка

1) Я быў у Італіі
2) Я нарадзіўся ў Асіповічах
3) Я 3 гады хадзіў у габрэйскую школку (па нядзелях)
4) Я ніколі не чытаў Шамякіна
5) У мяне прабіта вуха
6) Я некалькі разоў бачыў Алеся Хорсу, за час яго службы ў войску

Напрыклад, cykera4ka лічыць, што я не быў у Італіі. Нажаль, гэта ня так. Я быў там у дзяцінстве. У 4 гады.
Navigatar лічыць, што прыдумка - гэта нумар 3. На самой справе, я 3 гады хадзіў у габрэйскую школу. Вывучаю гіторыю Ізраіля, габрэйскую мову. Ездзіў на семінары. Адзначаў Пурым, Пэсах, Хануку. Я не габрэй, але чаму так было раскажу ў наступны раз ))
anniolak сьмяецца і лічыць, што я не чытаў Шамякіна. Насамрэч, я пазнаёміўся з Шамякіным позна, у тым годзе, але ўсё ж такі знаёмства адбылося.

Засталіся наступныя варыянты. Хачу каб хто-небудзь адгадаў.
1) Я нарадзіўся ў Асіповічах
2) У мяне прабіта вуха
3) Я некалькі разоў бачыў Алеся Хорсу, за час яго службы ў войску

Сярод іх адна прыдумка. Жжгіце.
Previous post Next post
Up