Габрэі (пра мяне)

Oct 04, 2009 16:42

Ведаеце, што паўплывала на мяне як на асобу? Габрэі. Сёньня я вам раскажу менавіта пра гэту клетку майго сэрца.
Мой лепшы сябр габрэй, і ў дзяцінстве ён павёў мяне ў габрэйскую нядзельную школку. Там мы (дзеці) малявалі, гулялі. Я пачаў трохі знаёміцца з іўрытам, габрэйскімі песьнямі, з гісторыяй Ізраілю. Станавілася цікава. Я хадзіў на сьвяточныя габрэйскія імпрэзы. Ханука, Пурым, Пэсах, Рош-га-Шана.Выступаў, сьпяваў габрэйскія песьні, вывучаў іўрыт, малітвы. Стаў жыць адначасова ў 2003 і ў 5763 годзе. Усё ж такі ў гэты час складваўся мой характар. Я ўпісаўся ў гэтую групку людзей. А іх хапала і яны трымаліся разам. Я бачыў, як яны паважаюць адзін аднаго, дапамагаюць, як брату. Яны вельмі шануюць сваю гісторыю, культуру, мову, традыцыі. А гэта ўсё старажытнае. Яны праносяць гэта праз стагоддзі. Гэта робіць іх моцнымі. Я бачыў, адчуваў гэта, паверце!
Я ездзіў у габрэйскія летнікі. Знаёміўся з габрэймі Ізраілю, Амерыкі. Ведаеце: яны розныя :) Але, адначасова, яны разам. Школкі, групы, клюбы габрэяў - гэта суполкі са сваімі праблемамі, тэмамі, мэтамі, цікавосткамі.
Кожную суботу ў габрэяў Шабат. Сьвята. У гэты дзень Бог адпачываў, і яны мусяць адпачываць і думаць толькі пра Бога. Нельга карыстацца ў гэты дзень электрычнасьцю. Нельга ўключаць сьвятло. Нельга ездзіць на ліфтах, машынах, траліках. Яны так і робяць. (Безумоўна, не ўсе) Толькі Бог.
Раскажу гісторыю цікавую. Аднойчы некалькі беларускіх габрэяў у летніку пад Менскам напісаў амэрыканскаму габрэю ліст: “Оторвалі Мішке лапу….. г.д.” і падпісаліся “Скінхэды”. Гэтых людзей выкінулі з летніка. А нам патлумачылі, хто такія скінхэды. (мы ведалі) --- Гэта людзі, якія адкідваюць руку ад сэрца. Гэты выраз я запомніў назаўсёды.
Я ДУМАЎ, доўга думаў, чаму габрэі так паважаюць сваю мову, свае традыцыі, чаму яны так любяць сваю Радзіму, чаму сярод беларусаў такіх няма. Няўжо нашая мова кепская, Няўжо мая Радзіма не такая цудоўная? (Карацей, чым я не горшы)
Сярод габрэяў я знайшоў цікавых, адказных, неабыякавых, Непустых, творчых асобаў. Я многаму навучыўся ў габрэяў. Я стаў цікавіцца сваёй культураю, моваю. Я навучыўся быць неабыякавым. Дзякуючы габрэям.
Калі ёсьць пытаньні, сюды )
А вам пытаньне. Колькі рэлігійных запаветаў у габрэяў?
2.10.09

Я

Previous post Next post
Up