Прыдумайце назву. (конкурс-жж)

Aug 13, 2009 16:56

Хутка выйдзе самвыдат-дыск “Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову”. На дыску вы знойдзеце падручнік па пераходзе на беларускую мову, які ўжо можна спампаваць у інтэрнэце. Таксама будзе змешчаны яшчэ адзін праект каманды Moladz.org - Слоўнік маладзёвай лексікі. На дыску будуць прыведзены самыя папулярныя беларускамоўныя СМІ, інтэрнэт-сайты, творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў. http://111290.livejournal.com/184792.html

Знойдзеце вы на дыску і сюрпрайзы. Для Вас мы сабралі складанку цудоўных беларускіх песень з удзелам гутроў Esprit, Жаба ў Каляіне, Vinsent, і інш.
Дык вось у чым справа: у вас ёсць магчымасць прыдумаць назву для музычнай складанкі. Думаем.
Напрыклад: “Надоело говорить? - Размаўляй”

ЗРабi падарунак

Previous post Next post
Up