9 траўня. Працяг.

May 09, 2009 18:41

9 траўня - незабыўная дата. Дзень Перамогі. Той самы дзень, калі трэба пакланіцца ўсім, хто адолеў вайну і здабыў перамогу. Мы яшчэ нават блізка не падышлі да разумення таго, што перажыла тады Беларусь. Тут вайна не абмінула нікога. Нават тых, хто зброю ў руках не трымаў. А таму і ў святочным рознагалоссі варта часам суцішыцца, памаўчаць. І падумаць. І зразумець, як мала нас на гэтай зямлі засталося.
http://charter97.org/ru/news/2009/5/9/18021/

Сьвята

Previous post Next post
Up