9 траўня ў Бабруйску актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі. Трэба адзначыць, што ветэраны вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку, нават расказвалі
Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей. Аднак не выклікае сумневу наступнае: 63 гады назад нашыя дзяды перамаглі прынамсі аднаго ворага, які спрабаваў захапіць Беларусь. Яны самаахвярна змагаліся за волю Бацькаўшчыны і будучыню сваіх дзяцей. Яны верылі ў перамогу і перамаглі. І яны мусяць быць сёння прыкладам для нас, бо краіна і цяпер знаходзіцца пад акупацыяй. Ужо ўнутранага ворага - лукашызму. Перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм!
P.S. Калі шчыра, то мы падарылі шмат кветак, нажаль здымак адзін выбралі.
Са сьвятам!