(no subject)

Oct 16, 2010 12:13


Другие записи: Отбор треков | День 2010.10.14, Точное время 18:49:00 | День 2010.10.17, Точное время 05:35:00 | День 2010.10.12, Точное время 04:13:00

папрасілі змясціць

дзе крыўляліся шпілямі купалы
воку чыстаму засціўшы зрок
так зяленівам крыюць абшар палі
і крыніцай струменіць зарок
дзе цагліны драпежна плылі сцяной
дзе з-пад брукаў бруіла крывёй
там арана зуб'ём і другой цаной
месца сплочана на крапіўё
дзе туляліся хіжа туды-сюды
тыя, людам каго не назваць
там із яблыняў дзікіх цвітуць сады
і нябёсам наўсцяж панаваць
калі бор запяе раптам пра вайну
мы падхопім паданнем баёў
і прыпомнім, як вецер павек крануў
і найлепшых забраў да багоў
пазнавалі па мытай дажджом касці
і спазналі, хто свой, хто ня свой
гэта мы былі, хто ўмаліў не згасіць
ад маланкі пажар над масквой

найлепшых, драпежна, панаваць, сплочана

Previous post Next post
Up