Другие записи:
За что мужчина его тепло поблагодарил |
Марцін Бубер і пуста-тра-та-та-та-та! (апраўданне пра шосты радок знізу) |
За встречу, друзья - сказал |
Ещё холодное картинко камусьці пячэ.
значыць, нешта патрапіла
проста ў нутро,
а ня толькі туды,
дзе колісь пажэр
нехта мякаць, што каплела.
дык віся нарой,
а ня рвіся з грады.
камуcь запякло
і пайшло глыбей шнарамі
ныркі абсмоктваць
няроднай парой.
хто роўна палоў,
той туманамі шарымі
панікне як цмок.
па яго і нырай.
няўцямны загад
пазірае з-пад воблака
кропкай малой,
ные: не, не нямей.
хто вуж, а хто гад -
пад зямлёй скажуць волакі.
то там, пад зямлёй...
а ня я і ня мне.