Басы.2007.Варшава.

Jul 30, 2007 01:03

серада, праца скончына - і адразу на вакзал, там ужо чакаюць сябры -> Гародня -> Кузніца -> Беласток -> Гродэк... праз 12 гадзін цягнікоў ды аўтобусаў мы на мейсцы. Да канцэрта яшчэ гадзін 6-7, таму адразу на возера ды за польскім (вельмі ня дрэным!) півам.) Дарэчы піва пілі шмат, але які ж open air без яго. Уразіў портэр з 9.5% алкаголю. "Балціка 9" адпачывае г) Тры дні жывога гуку на вольным паветры - на розныя густы, але ж у большасці якасная ды адрыўная. "Палац", "Крамбабуля", "НРМ", "IQ-48", "Rasta" - 5 балаў!!! Уражанняў - мора, шмат пісаць, таму падрабязнасці пра Killer bar, "Пятрова! падай вады", "дзіцячы хор" ды інш - усім жадаючым пры асабістай сустрэчы.)
а потым - яшчэ некалькі гадзін падарожжа - і мы ў Варшаве. Нас сустракае barengiba - і яшчэ 3 дня мы гуляем па старому гораду, крамам ды барам.) дарэчы, спадару barengiba - вялікі дзякуй за прыем.) не кожны пусцьць да сябе 11 чалавек у кватэру на некалькі дзен! таксама дзякуй суседзям - арцему, марыне, kartsel ды holstining.

удзельнікі - 4erkas, kazyafffka ды яшчэ 13 чалавек.)
...фоты...(700 кб)
больш падрадязней ад арганізатараў фэсту.

travel, музыка, concerts

Previous post Next post
Up